Маскоўскія прапагандысцкія фальшыўкі
“Спасітелі человечества” ня могуць, каб не хлусіць, не фальсіфікаваць гісторыю. Крамлёўска-лубянскае шыла тырчыць з прапагандысцкага меха Масквы. Па гарадах РФ развесілі вялікія білборды з выявай “советского солдата-освободітеля”. Здымак вельмі эфэктны. Толькі скрадзены ён з амэрыканскай ваеннай хронікі пра баі супраць японцаў на адной з выспаў у Ціхім акіяне.