Прагназую на 100%, што сёння на Дзяржынскі агракамбінат прыедзе важная "цаца". Учора над тэрыторыяй лёталі верталеты, амаль над самымі дрэвамі і палохалі жыхароў Фаніпаля. Перад гэтым пакасілі ўжо пасохлую траву ўздоўж дарог. Сёння з ранку каля майго дому, які акурат побач з шашой на камбінат, ходзяць у зад-перад 4 чалавекі ў цывільным, а на выездах з вуліцы, дзе жывуць толькі 4 сям'і (у тым ліку мая) 2 машыны ДАІ. Пытанне, у што абыходзіыыа дзяржаве ахова ад народу "народнай" улады?