Па крыві - руска-беларускі, па нацыянальнасьці і стану душы - беларус. Душой - малады: жыцьцё наперадзе! Галоўнае - бачыць у людзях добрае: стаўся да іх так, як хацеў бы, што б ставіліся да цябе. // Што застаецца ад чалавека па смерці? Сцяжынка з ігліцы, недапіты кубак вады разам з надарваным пакункам валідолу, старонка ў сацыяльных сетках. Ігліцу прыбяруць адразу па пахаванні, кубак памыюць яшчэ раней, а вось акаўнт у ФБ так і застанецца вісець ва ўяўным свеце аватараў, статусаў, непрачытаных паведамленняў, нібы забыты спадарожнік у касмічным бязмежжы